Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі кадэцкі корпус

Мікалай Лявонцьевіч (Людакавіч) Бенуа нарадзіўся 13 ліпеня 1813 г. у Санкт-Пецярбургу ў сям’і прыдворнага метрдатэля. З дзяцінства любіў маляваць. У 1827 г. быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. У 1834 г. за праект дома быў узганароджаны Малым сярэбраным медалём, за іншыя праекты двойчы ўдастоены Вялікага сярэбранага медаля. За праект вучылішча правазнаўства ў 1836 г. яму быў прысуджаны Вялікі залаты медаль.

Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі нарадзіўся 30 студзеня 1833 г. у маёнтку Уборкі Мінскай губерні (цяпер вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці) у збяднелай шляхецкай сям’і. У сям’і было тры дачкі і пяць сыноў: Карл і Гектар сталі прафесійнымі ваеннымі, Іпаліт, Апалінарый і Гілярый – мастакамі.

Дваранства заходніх губерняў Расійскай імперыі хадатайнічала аб адкрыцці сваёй ваенна-вучэбнай установы. Мікалай І у час навадвення будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці ў жніўні 1840 года прыняў рашэнне аб стварэнні тут кадэцкага корпуса. Указ аб яго стварэнні падпісаны 16 красавіка 1841 года.

У лютым 1842 года былі зацверджаны палажэнне Аляксандраўскага Брэсцкага кадэцкага корпуса, штат і табель, па якім было вызначана ўтрымліваць 400 выхаванцаў. Імя Аляксандра корпус атрымаў у гонар наследніка прастола — будучага імператара Аляксандра ІІ. 30 жніўня 1942 года адбылося ўрачыстае адкрыццё корпуса — сярэдняй ваенна-вучэбнай установы закрытага тыпу для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей да ваеннай службы. Ва ўрачыстасці прыняў удзел архіепіскап Літоўскі і Віленскі Іосіф Сямашка.